2009-10-03 10:11:40

У італьянскім горадзе Вічэнца адкрылася выстава літургічных вопратак Папаў Рымскіх з рызніцы базілікі св. Пятра ў Рыме. Яна прыклікала шматлікіх гледачоў


Поспех вымусіў літургічную службу Святога Пасаду пагадзіцца на працяг экспазіцыі ажно да сярэдзіны студзеня будучага году. Большасць экспанатаў уяўляюць сабою выключную гістарычную каштоўнасць, на што ў італьянскім друку звяртае ўвагу кіраўнік службы монс. Гвідо Маріні. У гэтых царкоўных строях адпраўлялі святую Эўхарыстыю Папы Ян Павел 2 і Павел 6-ты, дык цікавасць да выставы тлумачыцца асаблівым шанаваннем да гэтых двух кіраўнікоў каталіцкае Царквы. Многія іншыя дыяцэзіі Італіі выказалі пажаданне потым змясціць выставу ў сваіх музеях.







All the contents on this site are copyrighted ©.