2009-10-03 19:27:41

Ватыкан. 4 кастрычніка Эўхарыстычнаю літургіяй у базіліцы святога Пятра Папа Бенедыкт 16 адкрыў другі спецыяльны Сынод біскупаў Афрыкі, прысвечаны справядлівасці і міру


У Рым на тры тыдні для працаў прыбылі 244 Сынадальныя Айцы, 29 экспертаў, паўсотні слухачоў і трое спецыяльных дарадцаў. Усе яны разам абмяркоўваюць праблему, якая паўплывае на будучыню не толькі афрыканцаў, але і цэлага свету - як наладзіць на Чорным кантыненце прымірэнне, справядлівасць і мір. Акрамя каталіцкіх прадстаўнікоў, на форум прыбыліі 6 братэрскіх дэлегацый. Гэта прадстаўнікі Цэркваў і хрысціянскіх зграмаджанняў Афрыкі, у прыватнасці: копцкай, англіканскай і метадыскай Цэркваў. Сярод ганаровых гасцей Сыноду каталіцкіх біскупаў - Патрыярх праваслаўнай Эфіёпскай Царквы Абуна Паўлас; былы кіраўнік мірнай місіі ААН у Дарфуры сп. Рудольф Адада і генеральны дырэктар ФАО(харчовай праграмы ААН) Жак Дзіўф.







All the contents on this site are copyrighted ©.