2009-10-02 13:06:16

Разьвітаньне Папы з Кастэльгандольфо


Бэнэдыкт 16 вернецца са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Ватыкан 3-га кастрычніка. На разьвітаньне з касьцельнаю і сьвецкаю грамадзкасьцю Кастэльгандольфо быў прызначаны дзень 1-га кастрычніка. Папа выказаў удзячнасьць тамашняй парафіі, законным зграмадзаньням як таксама дыяцэзыі Альбано, да якой належыць Кастэльгандольфо, а таксама адміністрацыйным уладам. Падзякаваў персаналу папскай летняй рэзыдэнцыі, ватыканскай жандармэрыі і Швейцарскай Гвардыі ды італьякім праваахоўным сілам, якія выконвалі служэньне ў часе яго перамяшчаньня на верталёце. Разьвітваючыся з Кастэльгандольфо, Пантыфік спаслаўся да прыпадаючага гэтага дня літургічнага ўспаміну Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса.
“Ейнае сьведчаньне зьвяртае ўвагу на тое, што толькі Слова Божае, якое вернік прыймае і разумее яго з канкрэтнымі патрабаваньнямі, стае крыніцаю адноўленага жыцьця,- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Нашаму грамадзтву Сьвятая Тэрэза паказвае, як адказ на вялікія пытаньні існаваньня, “малую дарогу”, якая вядзе да сутнасьці. Гэта дарога любові, якая ў стане ахапіць кожнае чалавечае здарэньне, надаючы яму сэнс і вартасьць. Дарагія прыяцелі- зьвярнуўся Папа да прысутных,- ідзіце за прыкладам гэтай Сьвятой. Дарога, якою яна пайшла, ёсьць ў магчымасьці ўсіх, будучы дарогаю поўнага даверу Богу, які ёсьць Любоў”ю і ніколі нас не пакідае”.








All the contents on this site are copyrighted ©.