2009-09-30 13:50:48

У Віцебску пабудаваны першы за 124 гады Каталіцкі Касьцёл


10 кастрычніка 2009 г. а 11-й гадзіне ў межах святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Гэта святыня — першая з пабудаваных у абласным цэнтры за амаль 125 гадоў. Да гэтага ў Віцебску была перабудавана і кансэкравана катэдра святой Барбары ў 1885 г.


Цырымонію кансэкрацыі новай каталіцкай святыні ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію падчас урачыстай святой Імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.


Напярэдадні, 9 кастрычніка, адбудзецца навуковы сімпозіум на тэму Божай міласэрнасці, у якім прымуць удзел усе навучэнцы абедзвюх семінарый, што дзейнічаюць у Беларусі.


У Віцебскай дыяцэзіі адбываецца падрыхтоўка да святкавання.










All the contents on this site are copyrighted ©.