2009-09-30 13:41:46

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 30-га верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 ўспомніў здарэньні, якія мелі месца ў часе ягонага нядаўняга Апостальскага Падарожжа ў Рэспубліку Чэхіі
RealAudioMP3
Пуцяводным лозунгам паломніцтва былі словы: “Любоў Хрыста ёсьць нашаю сілаю”. Яны спасылаюцца да сьведчаньня пасьлядоўнікаў і мучанікаў з мінулага пэрыяду але выказваюць таксама ўпэўненасьць веры сучасных вучняў Хрыста.
Паломніцтва пачалося ад наведзінаў Касьцёла Непераможнай Божай Маці ў Празе,- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі,- ў якім у асаблівы спосаб ушаноўваецца Дзіцятка Ісуса. Затым адбылася сустрэча з уладамі ды дыпламатычным корпусам. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў у часе гэтых сустрэч, што існуе неразлучная сувязь паміж свабодаю а праўдаю.
Сустрэчы з духавенствам і вернікамі, якія заангажаваныя ў касьцельных супольнасьцях адбылася ў Катэдры ў Празе.
У Празе адбыліся таксама іншыя дзьве сустрэчы: экумэнічная ды з адкадэміцкім сьветам,- сказаў далей Бэнэдыкт 16.
.Галоўнымі здарэньнямі пілігрымкі ў Чэхію былі дзьве Сьвятыя Імшы: ў Брне, сталіцы Маравіі, дзе вялі сваю місійную дзейнасьць Сьвятыя Кірыл і Мятод; ды ў Старэй Болеслаў у месцы мучанітцва Сьвятога Вацлава, галоўнага Патрона Чэхіі. Былі гэта дні малітвы і сьведчаньня веры,- завершыў сваю сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.