2009-09-29 14:06:49

Дублін. У гэтым ангельскім горадзе пачаліся падрыхтоўкі да чарговага міжнароднага Эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе ў чэрвені 2012 года. Створаны спецыяльны Камітэт па складанню багаслоўскага падручніка для нацыянальных Касцёлаў.


"Эўхарыстыя : ўз'яднанне з Хрыстом і адно з адным" - такую яму тэму абвясціў адпаведны Папскі камітэт. Паясніваецца, што Папа Бенедыкт 16 выбраў гэтую тэму прынагодна са святкаваннем 50-годдзя 2-га Ватыканскага сабора. Натхненне для тэмы месціцца менавіта ў сабаровай канстытуцыі " Lumen gentium (Святло народам)", дзе гаворыцца: "Сапраўдным чынам прычашчаючыся Цела Гасподня ў ламанні Эўхарыстычнага Хлеба, мы ўзвышваемся да ўз'яднання з Ім і аднаго з адным". Архіепіскап Дубліна Дзіармуід Марцін выказвае спадзяванне, што "сход сусветнае Царквы ў чэрвені 2012 года дапаможа лепш зразумець Эўхарыстыю як сапраўдны і асабісты кантакт з Езусам Хрыстом, а таксама раскрыць эўхарыстычную сутнасць кожнай хрысціянскай грамады."







All the contents on this site are copyrighted ©.