2009-09-29 14:14:07

Выдадзена аўдыякніга пра служэньне Маці Тэрэзы


У дванаццатую гадавіну смерці Маці Тэрэзы з Калькуты свет убачыла аўдыякніга пра служэнне благаслаўлёнай. Запіс на кампакт-дыск здзейснены ў межах культурна-адукацыйнага праекта «Гукавыя гісторыі», прысвечанага выдатным асобам XX ст. Дыск носіць назву «Маленькі аловак», як успамін пра тое, што Маці Тэрэза пры жыцці называла сябе «алоўкам у Божых руках».


У элекроннай кнізе гучаць сапраўдныя лісты благаслаўлёнай, чытанне якіх суправаджаецца музыкай кампазітара Мітэ Бальдуццы.


Паводле ідэі спонсараў праекта — каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» і Еўрапейскага цэнтра развіцця чалавечых рэсурсаў, — кніга арыентавана ў першую чаргу на моладзь, якая «надзелена асаблівай чуйнасцю да праўды і фальшу».










All the contents on this site are copyrighted ©.