2009-09-28 14:21:49

Лондан. Ангельскія біскупы выказваюць вялікую радасць у сувязі з намерам Папы адказаць на іх запрашэнне і наведаць Велікабрытанію ў наступным годзе


"Шчаслівыя дзеля такой навіны",- такімі словамі прэзідэнт Біскупскай Канфярэнцыі Англіі і Галесу пракаментаваў паведамленне, змешчанае ангельскім друкам аб наведанні Бенедыктам 16 Брытанскіх вастравоў восенню 2010 году. Як падкрэслівае арцыбіскуп Вінцэнт Ніхолс, усе шчаслівыя, што Папа сур'ёзна паставіўся да запрашэння Яе Вялікасці Каралевы і біскупаў. Калі візіт спраўдзіцца, Бенедыкт 16 станецца другім кіраўніком каталіцкага свету, які наведае Англію з моманту, калі кароль Генрых 16 адцураўся Рыму дзеля жадання развесціся з каралевай і запачаткаваў "Царкву Англіі" 500 гадоў таму назад. Рым ніколі не прызнаў расторгнутым асвячаны Касцёлам шлюб караля.
Першым Папам Рымскім , прыбылым ў Англію пасля расколу, стаўся Папа Ян Павел 2, які здзейсніў свой пастырскі візіт у 1982 годзе. Цяпер візіт Папы будзе дзяржаўным, значыцца, аплочаным з боку каралеўскай казны і запрашаючай дзяржавы. Прэм'ер Англіі Гордан Браўн прыбыў сёлятнім лютым у Рым для таго, каб асабіста запрасіць Папу Бенедыкта 16.







All the contents on this site are copyrighted ©.