2009-09-27 16:05:09

Урачыстая Вячэрня з чэшскім духавенствам


Апошнім пунктам праграмы першага дня апостальскага падарожжа ў Чэхію была ўрачыстая Вячэрня адпраўленая з духавенствам ды прадстаўнікамі касьцельных рухаў. Прамаўляючы да сабраных ў Катэдры Сан Віто Папа прыпомніў багатыя хрысьціянкія традыцыі зямель над Вэлтаваю ды ўказаў на неабходнасьць ўзмацаваньня духоўных і маральных вартасьцяў у сучасным грамадзтве. Адначасна падкрэсьліў, што Каталіцкі Касьцёл не дамагаецца ніякіх прывілеяў.
Сьвяцейшы Айцец у сваім казаньні спаслаўся, між іншым, да 20-е гадавіны звергненьня камуністычнага рэжыму ды атрыманьня Касьцёлам магчымасьці свабоднага дзеяньня. Падкрэсьліў, што міма палітычнае свабоды таксама і сёньня ня лёгка жыць і сьведчыць аб Эвангэльлі. Грамадзтва мае надалей раны нанесеныя атэістычнаю ідэалогіяю і часта захопленае ментальнасьцю гэдаістычнага кансумізму. Гэта спалучаецца з небясьпечным крызісам вартасьцяў ды з выходзячага адсюль этычнага і культурнага рэлятывізму. “У гэтым кантэксьце стаецца новае заангажаваньне Касьцёла ў карысьць ўзмацаваньня духоўных і маральных вартасьцяў у сёньняшнім грамадзтве”- сказаў Папа. Бэнэдыкт 16 заахвоціў біскупаў і сьвятароў да нястомнае працы ў карысьць даручаных іхняй апецы вернікаў. Пасьвячаныя асобы паклікаў да абвяшчаньня прымату Бога ў жыцьці кожнага чалавека а сэмінарыстаў да здабываньня грунтоўнае фармацыі. А Чэшскі Касьцёл заахвоціў ісьці з энтузыязмам дарогамі веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.