2009-09-27 16:02:00

Сустрэча Папы з палітыкамі і дыпламатамі


Сустракаючыся ў Празе з уладамі ды дыпламатычным корпусам у суботу 26 верасьня Папа ў пэрспэктыве 20-й гадавіны “аксамітнай рэвалюцыі” гаварыў аб свабодзе. Прыпамінаючы, што крыніцаю сапраўднае свабоды ёсьць вера, гаварыў аб значэньні хрысьціянства ў Чэхіі і Эўропе.
“Хрысьціянская вера ад часоў Сьвятых Кірыла і Мятода ды першых місіянароў мела сапраўды рашаючую ролю ў фармаваньні духоўнае і культурнае спадчыны гэтае краіны”- сказаў Бэнэдыкт 16. Таксама мусіць быць цяпер і ў будучыні. Багатая спадчына духоўных і культурных вартасьцяў не толькі надала форму нацыянальнае тоеснасьці, але таксама ўзбагацілі яе ў неабходную пэрспэктыву, каб ствараць адзінства ў сэрцы Эўропы. На працягу стагоддзяў гэтая тэрыторыя была месцам сустрэчы розных народаў, традыцыі і культур. Як усе ведаем гэтыя тэрыторыі перажылі балючыя пэрыяды і маюць яшчэ раны трагічных здарэньняў спрычыненых недаразуменьнем, вайною і перасьледаваньнем. Праўдаю ёсьць аднак і тое, што хрысьціянскія карані прычыніліся да ўзросту духа прабачэньня, прымірэньня і супрацоўніцтва, што дазволіла жыхарам гэтых зямель адшукаць свабоду і ўзьняць новы пачатак і новы сінтэзіс, аднавіць надзею. Ці ж сучасная Эўропа не патрабуе менавіта гэтага духа? Эўропа гэта больш чым кантынэнт,- гэта дом. А свабода знаходзіць сваё найглыбнйшае значэньне ў духоўнай бацькаўшчыне.








All the contents on this site are copyrighted ©.