2009-09-27 15:55:20

Працягваецца апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Рэспубліку Чэхіі. Нядзеля 27-га верасьня другі дзень візыту


З удзелам больш за 150-т тысяч вернікаў Папа адслужыў Сьвятую Імшу на лётнішчы Тужаны ў Брне. Было гэта найбольшае рэлігійнае зграмаджаньне ад часоў ўзьнікненьня Чэшскае Рэспублікі ў 1993-м годзе- паведамляюць аб гэтым карэспандэнты Ватыканскага Радыё. “Адзіная ўпэўненая і непадманлівая надзея абапіраецца на Богу”- сказаў Бэнэдыкт 16 ў казаньні ды падкрэсьліў, што “дасьведчаньне гісторыі паказвае, да якіх недарэчнасьцяў даходзіць чалавек, калі адкідае Бога ад сябе і як нялёгка ёсьць будаваць грамадзтва, якое імкнецца да вартасьцяў дабра, справядлівасьці і братэрства, таму што чалавечае існаваньне ёсьць свабоднае а ягоная свабода астаецца ломкаю”.
Зьвяртаючыся да вернікаў Сьвяцейшы Айцец сказаў, што Рэспубліка Чэхіі “жыве ў культурных умовах, якія часта становяць радыкальны выклік для веры, а значыць і для надзеі. Чалавек патрабуе вызваленьня ад матарыяльнага прыгнёту, але мусіць быць збаўлены ад зла, якое непакоіць духа. А хто ж можа яго выратаваць, калі не Бог, які ёсьць Любоў”ю і які паказаў сваё аблічча Усемагутнага і Міласэрнага Айца ў Хрысьце Ісусе?”- запытаўся Папа ды сказаў, што ў сёньняшнім грамадзтве, “дзе многа формаў убоства нараджаецца з ізаляцыі, з недахопу любові, з адкіненьня Бога і трагічнага закрыцтьця чалавека ў самым сабе, які думае, што можа хапіць сам сабе або наадварот, ёсьць толькі фактам, які нічога не значыць і які прамінае. Толькі Хрыстос можа быць нашаю ўпэўненаю надзеяю. Вось пасланьне, якое мы хрысьціяне, пакліканы пашыраць кожнага дня сваім сьведчаньне”- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.