Перш,чым накіравацца да прэзідэнта ў Градчаны, Бенедыкт 16 пайшоў ціха маліцца да
цудатворнай статуі Дзіцяткі Езуса ў касцёле Святой Марыі Пераможніцы. Ён наклаў на
галаву маленькай драўлянай, пакрытай воскам, славутай статуі спецыяльна зробленую
ў Рыме залатую карону."Прыгажосць дзяцінства хай будзе ахаваная!"
Тут, ля каханага Езулаткі - так пяшчотна называюць пражане цудатворны аб'ёмны вобраз,
на Папу чакалі дзеткі з бацькамі. "Будзем маліцца ў імя сем'яў , асабліва тых, што
ў цяжкасці, хваробе і болю, у крызісе падзелу, свараў і нявернасці,"- усклікнуў Папа
перад цудатворнаю фігуркай."Усе ведаем, як важная сямейная стабільнасць і шлюбная
згода для сапраўднага прагрэсу чалавецтва і цэлай яго будучыні!" Сёння з нагоды свята
першага ў гісторыі візіту Папы Рымскага да цудатворнай статуэткі Езулаткі, яго апранулі
ў чырвоны святочны строй. Звычайна ягоная вопратка - зялёная. А ўсяго гэтай статуі
маленькага Езуса, якая, дарэчы, першапачаткова мае сваю васкавую вопратку, былі
за стагоддзі падораныя багата аздобленыя каменнямі і залатым снурам пад 70 вышыванак.
Для іх пры капліцы адчынены музей, дзе ёсць падарункі ад імператрыцы Марыі Габсбурскай,
каралёў, прэзідэнтаў. Кармелітане босыя, якія пачалі апекавацца Царквою яшчэ перад
30-гадовай вайны з пратэстантамі ў 17 стагоддзі, пашырылі культ Праскага Дзіцяткі
Езуса па многіх краінах. Нават па мілітве да копій цудадзейнай фігуркі Праскага Езулаткі
таксама адбываюцца вялікія цуды. Асабліва цяпер шануюць яе і трымаюць копіі ў краінах
Лацінскай Амерыкі, Славакіі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Філіпінах, В'етнаме і Кітаю.
А самая фігурка была ў 16 стагоддзі прывезена з Іспаніі кантэсай Максімільянай
Марыяй Манріко дэ Ларэ, калі пайшла замуж за чэскага графа. У 1587 годзе яна падарыла
фігурку сваёй дачцы ад 2 шлюбу Паліксене на вяселле. Яна ўвайшла ў гісторыю як Паліксена
з Лабковіц, якая статую перадала на захаванне братам-кармелітам, купіла непадалёк
замак і сабрала у ім так званую Галярэю 6-ці стагоддзяў, а сама пастаянна прыходзіла
маліцца да свайго Езулаткі, які пачаў цудатворыць. Напрыканцы сённяшняга знаходжання
блізка фігуркі Дзіцяткі Езуса Папа Бенедыкт 16, які перад сваім выбарам на Пятровы
Пасад неаднаразова прыбываў у Прагу на малітву, звярнуў увагу цэлага хрысціянства
на сучасную сітуацыю пагрожанага дзяцінства. "Колькі сёння дзетак, якія не маюць любові,
павагі, прытулку!, - усклікнуў з болем Папа. -Колькі з іх стаюцца ахвярамі насілля
і рознага роду выкарыстання з боку жудасных асоб! Неабходна ахоўваць павагу да непаўналетніх
людзей і надаваць ім патрэбны клопат: дзеці ёсць надзеяй чалавецтва!"- моцна падкрэсліў
Папа. Напрыканцы ён сардэчна пагутарыў з прысутнымі дзеткамі і іхнымі сем'ямі і папрасіў
малых быць сябрукамі і сведкамі святога Дзіцяткі Езуса.