2009-09-26 13:27:24

Пачалося 13 апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі. Сьвяцейшы Айцец у Празе, Рэспубліка Чэхіі


“Едучы ў Прагу, Бэнэдыкт 16 прыбывае да “сэрца Эўропы”, каб адтуль зьвярнуцца да цэлага кантынэнту і сьвету”. Так аб гэтым падарожжы Папы напісала ватыканская газэта Л”Оссэрваторэ Романо”.
Самалёт з Папам прызямліўся на міжнародным лётнішчы Стара Рузынч у Празе а гадзіне 11.30 мясцовага часу. Сьвяцейшага Айца прывіталі як цывільныя ўлады краіны на чале з Прэзыдэнтам Кляўсам так і касьцельныя на чале з кардыналам Влк.
Першыя словы сваёй прамовы Папа сказаў па-чэшску. Выказаў сваю ўдзячнасьць за запросіны. Прыпомніў аб эўрапэйскай спадчыне Чэхіі, якую стваралі Сьвятыя Кірыл і Мятод, Патроны нашага кантынэнту ды тое, што ў 9-м стагоддзі першы раз была запісаная славянская мова. Падкрэсьліў важную ролю, якую “чэшскія землі мелі ў інтэлектуальным, культурным жыцьці ды ў рэлігійнай гісторыі”.
Затым Пантыфік прыпомніў 20-ю гадавіну, якая набліжаецца, так званае “аксамітнае рэвалюцыі”. Я абьядноўваюся з вамі ды вашымі суседзямі- сказаў Папа- ў падзяцы за вашае вызваленьне з таталітарнага рэжыму. Калі ўпадак бэрлінскага муру абазначаў пералом у сусьветнай гісторыі, то быў ён тым больш важны для краін Цэнтральнае і Усходняе Эўропы, дазваляючы ім заняць слушнае месца ў сям”і народаў”.
Бэнэдыкт 16 спаслаўся да 40-а гадовага камуністычнага прыгнёту і перасьледаваньня Касьцёла ў Чэхіі. Прыпомніў постаці сьвятых мучанікаў у гісторыі чэшскага Касьцёла: Вацлава, Войцеха, Яна Непамука, сьведкаў хрысьціянства ды сьведкаў веры апошніх гадоў, як Слугі Божага кардынала Бэрана, арцыбіскупа прагскага і аддаў пашану яго наступніку, кардыналу Томашку, якіх меў гонар пазнаць асабіста як “непахісных сьведкаў хрысьціянства ў абліччы перасьледаваньняў”. Яны падтрымлівалі ў гэтай краіне полымя веры. Папа паклікаў усіх жыхароў Чэхіі, каб “адкрывалі хрысьціянскія традыцыі, якія фармавалі іхнюю культуру” ды заахвоціў хрысьціянскую супольнасьць, каб “надалей яе голас быў чуты, калі народ уздымае выклікі новага тысячагоддзя”. Сьвяцейшы Айцец успомніў аб прэзыдэнцкім сьцягу, эріграф якога”Праўда пераможа”. “Маю надзею, што сьвятло праўды будзе надалей весьці гэты народ, так вельмі бласлаўлёны на працягу сваёй гісторыі сьведчаньнем вялікіх сьвятых і мучанікаў”.
На заканчэньне Сьвяцнйшы Айцец яшчэ раз падзякаваў за прывітаньне ды сказаў, як вельмі чакаў “гэтых дзён, якія можа правесьці ў Чэшскай Рэспубліцы, якую жыхары горда называюць “чэшская зямля- доме мой”.








All the contents on this site are copyrighted ©.