2009-09-25 13:20:31

Пры аднаўленьні Царквы Сьвятога Духа знайшлі крыпты з парэшткамі фендатараў


У Мінску пры аднаўленні легендарнага храма XVII ст. знайшлі склеп з пахаваннем фундатараў царквы. Саму царкву знішчылі саветы, але да трунаў не дабраліся. Крыпта можа стаць сімвалам незнішчальнасці Мінска і турыстычнай перлінай.
Побач з знойдзеным склепам, які належыць да «крыптаў закрытага тыпу», знайшлі яшчэ адно пахаванне — ужо ў адкрытай крыпце.
Падчас ранейшых раскопак, апошнія з якіх праводзіліся ў 1980‑я, знайшлі толькі крыпту XIX стагоддзя, у якой таксама знаходзяцца некалькі пахаванняў.
У старых еўрапейскіх гарадах крыпты, якія з’яўляюцца рэдкасцю, адкрытыя для наведвання і з’яўляюцца важным пунктам турыстычных і адукацыйных падарожжаў. Гэтак, у суседняй Польшчы толькі дзве падобныя крыпты.
Царква Святога Духа збудаваная ў першай палове XVII ст. Гэта неабходны элемент Ратушнага пляцу, які быў знішчаны пасля акупацыі Беларусі высілкамі царскіх і камуністычных уладаў. Па атрыманні незалежнасці пачалося аднаўленне Ратушнага пляца. Паўсталі каталіцкі сабор, Ратуша, гатэль «Еўропа». На чарзе - царква Святога Духа, якая належала да комплексу ўніяцкага базыльянскага кляштару.
У 1795 г., пры Расійскай імперыі, базыльянскія манастыры былі зачыненыя, а царква аддадзена пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры цару яе перабудоўвалі на рускі лад, а за саветамі зраўнялі з зямлёй. Захаваліся падмуркі, на іх яна і паўстане зноў, але ў якасці дзіцячай філармоніі.
Кры́пта у сярэднявечнай еўрапейскай архітэктуры склеп або некалькі склепаў, разьмешчаных пад алтаром і хорамі. Крыпты служаць для пахавання і наведвання астанкаў святых, пакутнікаў і фундатараў.








All the contents on this site are copyrighted ©.