2009-09-25 13:20:13

Патрыярх Кірыл прыбыў у Беларусь


25-га верасьня пачынаецца трохдзённы візыт у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла. Гэта першы афіцыйны візыт патрыярхат Кірыла ў Беларусь на пасадзе кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы.
Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла сустрэлі у Нацыянальным аэрапорце аб 11.15. У першы ж дзень ён наведае менскі Сьвята-Духаў сабор, храм-помнік Усіх сьвятых і бязьвінна забітых, Менскую духоўную акадэмію. З нагоды прыезду высокага герарха ў Палацы рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход на які запрошаны ў тым ліку і кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Адна з галоўных частак знаходжаньне патрыярха Кірыла ў Менску – сустрэча з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе архімандрыт Аляксей Шынкевіч: “Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь зьяўляецца праваслаўным чалавекам. Перад народам божым, перад народам праваслаўным у галоўным Сьвята-Духавым саборы ён зьяўляецца двойчы на год і ня толькі. Каб падкрэсьліць, што хрысьціянства ўсё ж такі зьяўляецца першасным у ягонай палітычнай дзяржаўнай дзейнасьці. Таму патрыярх падкрэсьлівае павагу да ягонага духоўнага выбару. Ну і гэта прэзыдэнт дзяржавы, а патрыярх духоўна акармляе ня толькі Расею, але і іншыя краіны, дзе праваслаўе зьяўляецца першаснай сярод іншых рэлігій”. Архімандрыт Аляксей Шынкевіч заяўляе, што візыт патрыярха мае выключна душпастырскі сэнс.
Цягам трох дзён патрыярх Кірыл пабывае ў праваслаўных прыходах Менску, Віцебску і Полацку. Заплянаваныя сустрэчы ў віцебскім летнім амфітэатры.
Нагадаем, што папярэднік патрыярха Кірыла Алексій II за час свайго кіраваньня Расейскай праваслаўнай царквой пабываў у Беларусі шэсьць разоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.