2009-09-25 13:21:05

З Архангельска прыйшла вестка аб адкрыцці ўпершыню ў гісторы Расіі маленькай сінагогі ў турме. Увязненыя абсталёўвалі яе самі, паказаўшы духоўную гатоўнасць да малітвы і раскаяння.


У выпраўленчай калоніі нумар 28 у вёсцы Ярцава на просьбу 11 юдэяў адкрыты малітоўны пакой. На цырымонію адкрыцця прыбыў галава аддзела Федэрацыі яўрэйскіх грамад Расіі рабін Арон Гурэвіч. Было прыпомнена гэтым разам , што у многіх выпраўленчых установах адбываюцца сустрэчы ўвязненых з рабінамі, аказваецца гуманітарная дапамога з боку яўрэйскіх арганізацый, ажыццяўляецца страхаванне, прымаюцца меры па рэабілітацыі людзей юдэйскай веры пасля выхаду з-за кратаў. Гэта сталася магчымым пасля падпісанага у 2001 годзе пагаднення між Дзяржупраўленням па выкананню пакарання і Федэрацыяй яўрэйскіх грамад Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.