2009-09-25 13:19:12

"OSSERVATORE ROMANO"- газета Святога Пасаду змяшчае артыкул біскупа Брно Войціха Цыркле "Чаго мы чакаем ад візіту Папы"


Пачынае біскуп з таго, якое натхненне выпрабоўваюць вернікі Чэхіі і як духоўна рыхтуюцца да сустрэчы з наступнікам Пятра, які прыходзіць, "каб абнавіць у кожным свядомасць любові Хрыста". Аўтар папярэджвае, што духоўнае жыццё трывае не толькі ў тым, каб прымаць удзел у Літургіі, але "перш за ўсё ў дыялогу з Богам. Плён святочных дзён , якія мы пражывем з ім (Папам), будзе тым большым, чым большым будзе наш удзел і чым мацней ён паўплывае на штодзённае жыццё надалей. Дык, -заключае біскуп Войціх, - усе вернікі краіны чакаюць на ўздым і асабістае падвышэнне кожнага да сустрэчы са Святым Духам. Чакаем таксама та тое, - працягвае біскуп, - што візіт Бенедыкта 16 прывядзе ў Касцёл многіх людзей, якія адышлі ад яго ці наогул лічаць сабе няверуючымі. Многія задаюцца пытаннем аб сэнсе жыцця, дык, магчыма, знойдуць адказы, навярнуўшы позірк на Стварыцеля. "







All the contents on this site are copyrighted ©.