2009-09-24 13:29:24

Мітрапаліт Філярэт блаславіў інтэрнэт-радыё



У тэставым рэжыме пачалася трансляцыя Радыё «Сафія».
Інтэрнет‑радыё пазіцыянуе сябе як «Православное радио Белой Руси».
Створана яно па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта.
Заснавальнік радыё — Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Творчую падтрымку ажыццяўляе прыход мінскі храм «Усіх тужлівых радасць».
У рубрыцы «Аб праекце» гаворыцца, што Радыё «Сафія» — «гэта першы Праваслаўны радыйны праект на Белай Русі. У нашых перадачах мы будзем звяртацца не толькі да ўцаркоўленых вернікаў, а да ўсіх, хто задумваецца пра сэнс жыцця».
Падкрэсліваецца, што інтэрнет‑вяшчанне створана выключна працай і на сродкі энтузіястаў. «Па меры магчымасці, і з Боскай дапамогай, плануецца развіць гэты інтэрнет‑праект у інфармацыйны партал, з аглядам розных бакоў жыцця, і з шматканальным радыё і телевяшчання».
Супрацоўнікі радыё зазначаюць, што яны робяць першыя крокі і будуць удзячныя за ўсе заўвагі і пажаданні.








All the contents on this site are copyrighted ©.