2009-09-24 13:29:42

Канфэрэнцыя руху "Pro life" у пінскай духоўнай сэмінарыі


У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску 22 верасня 2009 г., напярэдадні распачацця навучальнага года, адбылася канферэнцыя вядомых дзеячаў руху «Pro life» кс. Томаса Ютэнаўэра (Вашынгтон, ЗША) і Вольфганга Хэрынга (Германія). У правядзенні сустрэчы дапамагаў Уладзіслаў Валаховіч, дарадчык па справах сям’і Віцебскай дыяцэзіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі семінарыі і ўрачы Пінска.


Рух «Pro life» выступае ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей, а таксама ў падтрымку развіцця асобы ў сям’і. На канферэнцыі ўздымалася праблема, актуальная для ўсяго сучаснага свету, — знішчэнне сям’і праз разводы, кантрацэпцыю, штучнае апладненне, аборты.


Па словах кс. Томаса Ютэнаўэра, будучы святар павінен усведамляць, што ў сваім служэнні яму давядзецца працаваць з людзьмі, якія маюць уласныя сем’і, і менавіта душпастыр пакліканы быць іх дарадчыкам у вырашэнні магчымых праблем. Каталіцкія святары рымскага абраду, хоць і не маюць сваіх сем’яў, аднак паходзяць з сям’і і пакліканы служыць ёй. Інстытут сям’і на сучасным этапе патрабуе асаблівай клапатлівай апекі.


Вольфганг Хэрынг падзяліўся вопытам арганізацыі дзейнасці па абароне жыцця ненароджаных дзяцей у Германіі, а спадар Уладзіслаў Валаховіч — у Віцебскай дыяцэзіі. Дзякуючы высакароднай працы гэтых арганізацый было ўратавана не адно жыццё, якому пагражала смерць яшчэ ва ўлонні маці.

Паводле Catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.