2009-09-24 13:30:07

Імам іракскай вобласці Кіркук салідарны з хрысціянамі, што жывуць на гэтай тэрыторыі. Ён выказаў сваю дружалюбнасць да іх у гутрцы з дэлегацыяй каталіцкага руху дзеля міра Pax Christi


Ужо ў другі раз сёлета 7 прадстаўнікоў міжнароднага руху Pax Christi наведваюць вёскі ў Ніневійскай даліне Іраку. На чале дэлегацыі французскі біскуп Марк Стэнжэр, якога радасна сутрэў халдэйскі біскуп Кіркука монс. Луі Сако. Ён суправаджае дэлегацыю на ўсіх этапах ванроўкі па краіне. Важным момантам сталася наведанне суніцкай мячэці, дзе адбылася сустрэча і шчырая размова з Імамам і ягонымі супрацоўнікамі. "Такія сустрэчы ўзмацняюць надзею на палепшанне ў гэты крытычны перыяд",- зазначыў кіраўнік дэлегацыі. У амеліі падчас святой Імшы ў парафіі Беззаганнай Марыі біскуп Труайе заклікаў іракскіх хрысціян да адважнага будавання мастоў дыялогу і братэрства між усімі суайчыннікамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.