2009-09-23 14:40:57

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 23-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла VI. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. RealAudioMP3
Сьвяты Анзэльм нарадзіўся ў 1033-м годзе ў Аосьце, Італія. Там таксама пад вокам Айцоў Бэнэдыктынаў атрымаў пачатковую ды ітэлектуальную фармацыю. Пасьля пэрыяду маральнае загубленасьці, з прычыны сьмерці маці, ўступіў да манастыра ў Бэк, у Нідэрляндыі. У 1063-м годзе ,- сказаў далей Папа ў часе сёньняшяне аўдыенцыі,- стаў Прыёрам а затым Абатам гэтага манастыра. Даў пазнаць сябе як добры настаўнік ды выхавацель а з часам як выдатны мысьляр, тэолаг і філязоф. У 1093-м годзе стае біскупам у Кантэнбэры. Баронячы свабоды Касьцёла.- працягваў Сьвяцейшы Айцец.- быу ў канфлікце з каралём Гэнрыкам 1-м, які насуперак забароны Рымскага Папы надзяляў інвэстытуры. Гэта было прычынаю выгнаньня Сьвятога Анзэльма з Англіі. Пасьля залагоджаньня спрэчных пытаньняў каралём ён вярнуўся ў Кантэнбэры. Памёр Сьвяты Анзэльм 21-га сакавіка 1109-га году.
Сьвяты Анзэльм гэта вялікі Сьвяты эпохі сярэдневякоў”я, называны бацькам схолястыкі, доктарам Касьцёла.
Пакінуў багатую навуковую спадчыну,- сказаў на заканчэньне сёньняшяне катахэзы Бэнэдыкт 16. Навучаў, што ў вывучэньні тэалогіі не хопяць самыя веды але неабходным ёсьць вера, дасьведчаньне і пазнаньне, якое выплывае з абажаньня Бога. Умілаваньне праўды і пастаяннае жаданьне Бога, якія намечвалі жыцьцё Сьвятога Анзэльма хай будуць выклікам для кожнага з нас у шуканьні Хрыста, Які ёсьць Дарогаю, Праўдаю і Жыцьцём.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.