2009-09-22 14:37:26

Юры Дземідовіч прасьпявае для Патрыярха Кірылы


Пераможца нацыянальнага фіналу дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» выканае песню «Санта Лючыя».
25 верасня пераможца нацыянальнага фіналу дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» Юрый Дземідовіч выступіць на мерапрыемстве ў межах візіту ў Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Пра гэта паведаміў настаўнік выканаўцы, мастацкі кіраўнік капэлы хлопчыкаў гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі Уладзімір Глушакоў 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, Юру Дземідовіча запрасілі сольна выступіць у Палацы Рэспублікі. Ён выканае песню «Санта Лючыя».
Як паведаміў Глушакоў, у яго выхаванца багаты вопыт выступленняў. Ён спяваў як у складзе капэлы хлопчыкаў, гэтак і сольна. Так, Дземідовіч саліраваў у музычным нумары на выступленні падчас прыезду ў Мінск патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II.
Рабочы візіт у Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла запланаваны на 25—28 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.