2009-09-22 14:36:01

Mадрыд. Тут распачалося паломніцтва Крыжа ў рамках падрыхтоўкі да сусветнага Дня моладзі 2011 года.


Крыж - сімбаль сусветных Дзён моладзі, які праз 2 гады прынясе свята юнацтва ў гішпанскую сталіцу, паблаславіў Папа Бенедыкт 16 на сёлятнюю Пасху. 6 красавіка 2009 года яго прынялі ад аўстралійскай моладзі іспанскія юнакі і дзяўчаты ў суправаджэнні арцыбіскупа Мадрыда. На цяперашняе свята Узвіжання Крыжа ў катэдры Альмудэна прайшла малітва выпрошвання радасці для Дня моладзі ў Мадрыдзе. Узначальваў святую Імшу кардынал Антоніо Роўко Варела. Звяртаючыся да прысутных, ён прыпомніў, што ўпершыню гэты Крыж уручыў моладзі Папа Ян Павел 2 ў 1984 годзе з настаўленнем, каб новыя пакаленні неслі яго па свеце разам з іконай Багародзіцы. Як зазначыў кардынал, спадчыннасць - гэта добры знак падрыхтоўкі да будучага. У наступных тыднях Крыж пройдзе па ўсёй дыяцэзіі Мадрыда. У сакавіку ён будзе ўсталяваны ў санктуарыі Кастэлло дзі Ксавэріо, дзе адбудуцца ўрачыстасці святога Францішка Ксаверыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.