2009-09-21 15:17:36

Прага. Сюды прыбыў "папамабіль" - спецыяльная аўтамашына, абсталяваная празрыстым куленепрабіўным кузавам для аб'езду і вітання вернікаў Папам Рымскім


Як мы паведамлялі, пастырскі візіт Бенедыкта 16 у Чэхію пачнецца 26 верасня і завершыцца на дзень святога Вацлава - свята чэскай Дзяржаўнасці - 28 верасня . Прыгадаем, што падчас свайго падарожжа ў Чэхію Святы Айцец наведае Прагу, Брно і Стара Балеслаў. Цяпер у Празе вадзіцель "папамабіля" праверыў, як добра праходзіць машына па вузкіх старажытных плошчах і пад варотамі Апостальскай нунцыятуры.
Бенедыкт 16 мае прыбыць ў Прагу самалётам у 11.20 .Ужо ў 12.30 ён наведае царкву Маці Божай Перамажніцы, дзе малітоўна наведае вядомую на цэлы каталіцкі свет цудатворную статую "Праскі Дзіцятка Ісус". Пасля гэтага сустрнецца з Прэзідэнтам Чэхіі В.Клаусам у прэзідэнцкім палацы. Пазней адбудзецца сустрэча Папы з палітычнымі і грамадскімі дзеячамі краіны і таксама дыпламатычным корпусам. Першы дзень візіту завершыцца служэннем Вячэрні ў катэдры Св. Віта, Св. Вацлава і Св. Адальберта, дзе Папа звернецца да святароў, служыцеляў, семінарыстаў і членаў свецкіх рухаў.
27 верасня Папа адправіцца з Брно, дзе адслужыць Імшу і прачытае антыфон Анёл Гасподні ў мясцовым аэрапорце Туфаны. Потым Бенедыкт 16 вернецца ў Прагу для ўдзелу ўва экуменічнай сустрэчы, пасля якой выступіць перад членамі акадэмічнай супольнасці Праскага Замку.
У панядзелк, 28 верасня, Святы Айцец наведае горад Стара Балеслаў, дзе ў царкве Св. Вацлава ўзначаліць святочную Імшу ў гонар памяці Нябеснага апекуна Чэхіі. Пасля Бенедыкт 16 звернецца з казаннем да моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.