2009-09-21 15:24:43

Македонія супраць камуністычнага сімбалю на сваім гэрбе


Македонцам не падабаецца пяціканцовая зорка на дзяржаўным гербе. Жыхары балканскай краіны лічаць яе посткамуністычнай спадчынай. На працягу некалькіх бліжэйшых дзён парлямэнт краіны павінен вырашыць яе лёс.
Вынік галасаваньня прадказальны – каб пазабавіцца ад камуністычнага элемэнту на гербе неабходныя галасы 2/3 дэпутатаў. Кіроўная кааліцыя, якой і належыць ініцыятыва, мае большасьць у парлямэнце.
Македонія - гэта адна з апошніх краін былога камуністычнага блёку, якая ўсё яшчэ выкарыстоўвае сымбалі часоў сацыялізму. Цяпершні герб, на якім віднее выява сонца, вады, гор, а таксама стужка з нацыянальнай вышыўкай, быў уведзены ў 1946 годзе і, паводле аўтараў, прадстаўляў прыгажосьць македонскай прыроды.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1991 годзе, было некалькі спробаў зьмяніць герб, але ўсе яны завяршыліся безвынікова. Македонскае геральдычнае таварыства лічыць, што неабходна цалкам зьмяніць герб краіны, а не толькі пазбавіцца ад камуністычных элемэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.