2009-09-21 15:16:47

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 20-га верасьня


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгадольфо, якія прыбылі туды, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да нядзельнага чытаньня з Пасланьня Сьвятога Апостала Якуба, дзе гаворка ідзе пра фальшывую і сапраўдную мурдасьць. Фальшывая мудрасьць,- сказаў Папа,- “пачуцьцёвая і д”ябальская” вядзе да безладдзя і правіннасьцяў. Другую, “якая зыходзіць з гары” можна распазнаць па шчодрых пладах дабра.
“Чаму ж не чэрпаць з чыстае крыніцы Божае любові гэтую мудрасьць сэрца, якая ачышчае нас з хлусьні і эгаізму?,- запытаўся Бэнэдыкт 16. Гэта тычыцца ўсіх, асабліва тых, якія пакліканыя быць пашыральнікамі і стваральнікамі міру ў рэлігійных ды сацыыяльных супольнасьцях, у грамадзкіх і палітычных кантактах ды у міжнародных адносінах. У нашых часах, магчыма з увагі на нейкія мэханізмы, якія праходзяць у грамадзтве, часта заўважваецца зьніжэньне значэньня праўды і дадзенага прыказаньня, пры адначасным пашыраньні схільнасьцяў да агрэсіі, нянавісьці і помсты. Але каб ажыцьцяўляць учынкі міру трэба быць чалавекам міру, навучаючыся ў школе “мудрасьці, якая зыходзіць з гары”, прыймаць яе якасьці ды плады.
Пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Бэнэдыкт 16 вярнуўся да пытаньня міру на сьвеце, спасылаючыся да нядаўняга замаху ў Кабулу, дзе загінула, між іншым, шасьцяёх італьнякіх салдатаў. Запэўніў аб сваёй малітве ў намеры ўсіх ахвяраў, таксама і іншых вайсковых кантыгнентаў, што знаходзяцца ў Афганістане, і якіх заданьнем ёсьць ўвядзеньне міру ў гэтай краіне ды зрабіць магчымым неабходнае разьвіцьцё. Папа сьцвердзіў
RealAudioMP3
Мы ніколі не павінны прызвычайвацца да гэтага роду вестак, якія выклікаюць смутак і супраціўленьне сярод тых асоб, якім на сэрцы ляжыць справа міру і згоднасьці”. Сьвяцейшы Айцец заахвоціў таксама народы сьвету супрацьставіцца лёгіцы насільля і сьмерці а намагацца пашыраць справядлівасьць, прымірэньне, мір і развіцьцё”.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 папрасіў іх малітваў у намеры свайго апостальскага падарожжа ў Рэспубліку Чэхіі, якое адбудзецца ў днях 26-28 верпасьня. Папа прыпомніў галоўныя этапы гэтага паломніцтва ды яго асноўную мэту.
RealAudioMP3
Рэспубліка Чэхіі геаграфічна і палітычна знаходзіцца ў сэрцы Эўропы. Пасьля драмаў мінулага стагоддзя патрабуе, падобным чынам як увесь эўрапэйскі кантынэнт, адшукаць рацыі сваёй веры і надзеі. Ідучы сьледам майго ўзлюбленага папярэдніка Папы Яна Паўла ІІ, які тры разы адведаў гэтую краіну, таксама і я аддам пашану геройскім сьведкам Эвангэльля, тым з далёкай мінуўшчыны і нядаўным ды буду заахвочваць усіх, каб ішлі ўперад у праўдзе і любові”.
Папа сказаў пры гэтай нагодзе, што падарожжа ў Рэспубліку Чэхіі кончыць ягоны адпачынак у Кастэльгандольфо.








All the contents on this site are copyrighted ©.