Сэмінар прысьвечаны духоўнай фармацыі будучых сьвятароў
Духавенства з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Чэхіі і Славакіі распачынае навучанне
ў Школе семінарысцкіх выхавацеляў у Кракаве (Польшча).
Семінар прымеркаваны
да Года святарства, абвешчанага папам Бэнэдыктам XVI. Удзельнікі заняткаў атрымаюць
магчымасць павялічыць свае веды і навыкі ў духоўнай фармацыі кандыдатаў да святарства
і законнага жыцця, таму што ад належнай падрыхтоўкі будучых святароў і ад іх вернага
служэння ў вялікай ступені залежыць будучыня Касцёла. У ходзе заняткаў будзе таксама
закранута пытанне адносна ўвагі душпастыраў да сем’яў і парафій будучых святароў як
асяроддзя іх духоўнага ўзрастання, да паглыблення веры дзяцей і моладзі шляхам іх
удзелу ў парафіяльных рухах і супольнасцях.
На працягу двух гадоў, з верасня
2009 г. да чэрвеня 2011 г., у межах заняткаў адбудуцца дзесяць пяцідзённых фармацыйных
сесій і дзве серыі васьмідзённых рэкалекцый.