2009-09-19 11:24:03

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі арцыбіскупа Ілярыёна з Маскоўскага Патрыярхату


Сустрэча адбылася 18-га верасьня ў летняй рэзыдэнцыі Папы у Кастэльгандольфо. Гэта першы візыт у Ватыкан арцыбіскупа Ілярыёна пасьля назначэньня на адказнага за адносіны Рускае Праваслаўнае Царквы з іншымі хрысьціянскімі Цэрквамі. Праваслаўны ерарх прабывае ў гэтых днях у Ватыкане з афіцыяльным візытам, якога мэтаю ёсьць абмеракаваць праблемы, якія спалучанвыя з дыялогам паміж абедзьвума Цэрквамі.
17-га верасьня арцыбіскуп Ілярыён сустрэўся з Прэфэктам Кангрэгацыі да спраў Усходніх Цэркваў кардыналам Леонардо Сандры ды з Дзяржсакратаром Ватыкану кардыналам Тарчысіё Бэртонэ. Расійскія масс-мэдыя інфармуюць, што “сустрэчы прайшдлі ў цёплай атмасфэры, хаця былі таксама і цяжкія мамэнты”.
На сустрэчы з кардыналам Сандры арцыбіскуп Ілярыён гаварыў аб цяжкасьцях, якія існуюць у Заходняй Украіне ў сувязі з існаваньнем грэка-каталіцкае Царквы. Даў зразумець католікам, каб яе найхутчэй развязалі гэтую праблему, спасылаючыся на гістарычныя і палітычныя асновы гэтае справы. За тое ў словах накіраваных да кардынала Бэртонэ арцыбіскуп Ілярыён падкрэсьліў неабходнасьць супрацоўніцтва абедзьвух Цэркваў на міжнароднай арэне, асабліва ў сфэры супольнага хрысьціянскага сьведчаньня адносна што-раз большага ўплыву ваюючага сэкулярызму.
Абодва бакі сустрэнуцца ў месяцы кастрычніку на Кіпры з нагоды Пленарнае сэсіі Міжнароднае Мешанае Камісіі да спраў Тэалагічнага Дыялогу паміж Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнаю Царквою. У цэнтры прац будзе ключавая тэма для ўзаемных адносіных: менавіта роля Біскупа Рыму ў Паўсюдным Касьцёле. Асноваю прац будзе так званы дакумант з Равэнны, які сьцвярджае, між іншым, што справы “прымату і сабаровасьці ўзаемна спалучаныя”.








All the contents on this site are copyrighted ©.