2009-09-19 11:25:27

Айцец Фэдэрыко Ламбарді лічыць, што прэс-служба не раскоша, а сродак камунікацыі


Пра неабходнасць існавання прэс-цэнтраў у касцёльных установах і прынцыпы іх дзейнасці паведаміў кс. Федэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Асноўныя моманты яго прамовы на тэму «Прэс-службы Касцёла: раскоша або неабходнасць?» падчас Дзён грамадскай камунікацыі, якія праходзілі ў Партугаліі, зафіксаваны ў ватыканскім выданні «L’оsservatore Romano».


Кіраўнік ватыканскага ведамства, які ўзначальвае радыё і тэлебачанне Апостальскай Сталіцы, адзначыў, што абавязкам касцёльных прэс-служб з’яўляецца «служэнне Евангеллю Езуса Хрыста», а таксама пошук праўдзівай інфармацыі. Па словах кс. Ламбардзі, камунікацыйныя службы Касцёла не павінны кіравацца мэтамі палітычнай прапаганды і партыкулярнымі інтарэсамі. Іх дзейнасць не павінна зводзіцца і да чыста тэхнічнай працы. У першую чаргу супрацоўнікам гэтых служб належыць быць людзьмі веры, каб праз слова і сведчанне Касцёла такім чынам абвяшчалася Евангелле.


Кіраўнік прэс-службы Ватыкана выказаў думку, што касцёльныя сродкі камунікацыі павінны даваць інфармацыю простай і зразумелай мовай, пазбягаць празмернай абагульненасці і абстрактнасці. Надзвычай важным для іх з’яўляецца таксама клопат аб аператыўнасці, навізне і актуальнасці інфармацыі.












All the contents on this site are copyrighted ©.