2009-09-18 13:37:40

Рым. Да канца гэтага тыдню ў інстытуце Regina apostolorum (Каралева апосталаў) працягваецца семінар для 115 біскупаў з цэлага свету.,


Гэта - новыя кіраўнікі каталіцкае Царквы, што атрымалі біскупскую сакру ў цягу бягучага году. Да 22 верасня яны затрымаюцца ў Рыме для навучання і абмена думкамі між сабою, сустрэчаў з найвышэйшымі ерархамі Касцёлу. Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчізіо Бертоне, які ўзначаліў святую Боскую Літургію з нагоды пачатку сустрэчы новых біскупаў у базіліцы святога Пятра, прыпомніў у слове да іх і аб тым, што хрысціянскі народ мае патрэбу у святых пастырах. Звяртаючыся да новых біскупаў - прадстаўнікоў розных нацый і народаў ён працытаваў адвечныя словы святога Яна Залатавуснага "Дастаткова аднаго чалавека, поўнага натхнення, каб перамяніць свет". Царква і сучасны свет чакаюць на такога чалавека, які, магчыма,ёсць у шэрагу новавысвячаных біскупаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.