2009-09-18 13:36:15

Восеньню Папа Бэнэдыкт 16 адведае рымскую Сынагогу



У сувязі з пачатым 18-га верасьня гэбрэйскім новым годам, дарэчы 5770-м у іхнім каляндары, Рош Гашана ды прыпадаючым неўзабаве сьвяце Ём Кіппур, значыць Днём Прымірэньня, ды Суккот, Сьвятам Шатроў Папа Бэнэдыкт 16 накіраваў спэцыяльнае пасланьне на рукі Рабіна Рыму, доктара Рыкардо ді Сэні. Сьвяцейшы Айцец запэўніў гэбрэйскую супольнасьць Вечнага Гораду аб сваёй памяці і пажадаў, каб усе пасьлядоўнікі гэтае рэлігіі цешыліся справядлівасьцю, згоднасьцю ды мірам. Пацьвердзіў таксама, што пасьля ўспомненых гэбрэйскіх сьвятаў адведае рымскіх гэбрэяў, сустракаючыся з імі ў Сынагозе. Прадбачваецца, што гэта наступіць восеньню сёлета.
Будзе гэта ўжо трэці візыт Бэнэдыкта 16 у Сынагозе. Гэбрэйскія месцы культу ён адведаў ўжо ў жніўні 2005-га году ў Кэльне,Нямеччына ды ў красавіку 2008-га году ў Нью Ёрку.








All the contents on this site are copyrighted ©.