2009-09-17 13:55:59

У Менску ў месяцы верасьні адбудзецца канфэрэнцыя на тэму: "Сям"я: супольнасьць любові і жыцьця"


З 18 па 20 верасня 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца канферэнцыя на тэму «Сям’я — супольнасць любові і жыцця». У праграме сустрэчы запланаваны выступленні з дакладамі і круглыя сталы. Ініцыятарам і арганізатарам гэтай сустрэчы з’яўляецца душпастырства сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Дакладчыкі з Расіі, Польшчы, Аўстрыі, Літвы і Харваціі ў сваіх выступленнях закрануць наступныя пытанні: вучэнне Каталіцкага Касцёла ў адносінах да сям’і; біблейскі погляд на сям’ю, ролю бацькі, маці; сітуацыя сем’яў у Беларусі; дэмаграфічны крызіс сучаснай цывілізацыі; крызіс бацькоўства; псіхалогія сям’і і сужэнства; праблема абортаў і яе ўплыў на дэмаграфію; арганізацыя малітвы і кансультацый у абартарыях: замежны вопыт і айчынныя дасягненні; сучасная кантрацэпцыя, яе наступствы; адносіны з Богам, натуральны метад планавання сям’і.
Плануецца, што ўдзел у канферэнцыі прымуць таксама прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, навукі і ўлады.
 









All the contents on this site are copyrighted ©.