2009-09-17 13:56:43

У кастрычніку адбудуцца агульнаэўрапэйскія каталіцкія дні грамадскай супольнасьці


21 верасня 2009 г. у Варшаве (Польшча) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная агульнаеўрапейскім Каталіцкім дням грамадскай супольнасці. Падчас канферэнцыі будзе магчымасць атрымаць акрэдытацыю на кангрэс і даведацца аб падрабязнасцях яго правядзення.


Першыя агульнаеўрапейскія Каталіцкія дні грамадскай супольнасці пад назвай «Салідарнасць — выклік для Еўропы» будуць праходзіць 8–11 кастрычніка 2009 г. у Гданьску (Польшча). Мерапрыемства арганізавана Камісіяй канферэнцый епіскапатаў краін Еўрасаюза (COMECE) з Бруселя (Бельгія) і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці ў Гданьску.


Паводле Catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.