2009-09-17 13:55:16

Кастэльгандольфо: ў сераду 16-га верасьня Папа адведаў новую астранамічную абсэрваторыю


Гэтая новая ватыканская астранамічная абсэрваторыя “Specola Vaticana” , ёсьць адною з найстарэйшых навуковых устаноў гэтага роду ў сьвеце, якая каранямі сягае 16-га стагоддзя. За яе пачатак прызнаецца стварэньне Папам Рыгорам 13-м спэцыяльнага камітэту, які меў за задачу апрацаваць рэформу каляндара.
Астранамічная абсэрваторыя Спэколя Ватыкана і надалей вядзе навуко- выя дасьледаваньні. Астранамічныя пляцоўкі Ватыканскае Спэколі на сёньняшні дзень знаходзяцца ў Tucson у штаце Арызона, ЗША і ў папскіх садах у Кастэльгандольфо, Італія. Раней абчэрваторыя месьцілася ў адной з вежаў Апостальскага Палацу ў Ватыкане. Пляцоўкамі Ватыканскае Спэколі кіруюць айцы езуіты.
Нядаўна Папа Бэнэдыкт 16 назаначыў заступнікам галоўнага кіраўніка Specola Vaticana, якая месьціцца ў Кастэльгандольфо айца Юзэфа Мая, езуіта, які на працягу доўніх гадоў працаваў ў Папскай Радзе да спраў Адзінства Хрысьціян.








All the contents on this site are copyrighted ©.