2009-09-16 13:08:43

Тоні Блер аб сваім далучэньні да супольнасьці Каталіцкага Касьцёла


Адной з падзей, што паспрыяла навяртанню Тоні Блэра, была святая Імша, якую цэлебраваў у Ватыкане ў 2003 г. папа Ян Павел ІІ. На гэтай літургіі былы брытанскі прэм’ер прысутнічаў разам са сваёй сям’ёй. Аб гэтым Тоні Блэр апавядаў ватыканскаму выданню «L’оsservatore Romano».


Па словах Тоні Блэра, успамін аб Імшы, якую ўзначальваў Ян Павел ІІ у сваёй капліцы, і сёння жывы ў яго памяці. Гэта падзея ў жыцці былога брытанскага прэм’ера была «выключнай». З таго часу пачалося ўзрастанне Блэра ў веры.


У размове з прадстаўнікамі ватыканскага штотыднёвіка Тоні Блэр закрануў таксама пытанне месца веры ў жыцці палітычнага дзеяча і ролі рэлігіі ў грамадстве. З гэтым пытаннем звязана праблема належнага выкарыстання тэхналогій. Між тым, па словах палітычнага дзеяча, сёння многія прытрымліваюцца меркавання аб выключэнні рэлігіі са сферы грамадскага жыцця. Аднак такая думка памылковая. Гэта не азначае, што павінны спыніцца дыскусіі і знікнуць канфлікты: магчыма, што ў некаторых пытаннях Касцёл абараняе адну пазіцыю, а палітыкі — іншую. Галоўнае, што рэлігія мае поўнае права выказвацца па разнастайных пытаннях, а таму яе голас не павінен адсутнічаць у грамадскіх дыскусіях, найперш тых, якія датычацца справядлівасці і салідарнасці паміж народамі.












All the contents on this site are copyrighted ©.