2009-09-16 13:09:35

Ватыкан. Кардынал Тарчізіо Бертоне ў слове да біскупаў, што атрымалі сакру за 12 апошніх месяцаў, зноў сцвердзіў:"Вернасць, асцярожнасць і дабрыня - тры характарыстыкі біскупа"


У амеліі на святой Імшы ў часе працаў Нарады новых біскупаў, зарганізаванай іхняю Кангрэгацыяй, кардынал моцна прыгадаў і іншыя словы Папы Бенедыкта 16, сказаныя 5 верасня падчас надавання сакры 5-м новым біскупам: "Царква ня ёсць нашаю (уласнасцю), але Ягонаю - Божаю Царквою! Дык мы павінны даваць справаздачу ў захаванні таго, што нам даверана". Гэтыя ідэі развіў кардынал Тарчізіо ў слове да новых субратоў па біскпскай годнасці, прыпомніўшы таксама аб тым, што ў Касцёле, як і ў свецкім грамадстве, нярэдка людзі мучацца дзеля таго, што тыя, на якіх ускладаецца адказнасць, працуюць толькі для сабе саміх, а не для грамады. " Вернасць і альтруізм, а не пошук улады, прэстыжу і самаўсхвалення - вось галоўныя вектары жыцця біскупа, які павінен весці людзей да Езуса Хрыста і, такім чынам, да Бога Жывага." Дзяржсакратар Ватыкану прыпомніў новавысвячаным біскупам, што іх служэнне - дабро, якое ім дадзенае на зававанне і перадаванне людзям .








All the contents on this site are copyrighted ©.