“Для мяне гэта не праблема. Я хоць і не валодаю добра беларускай мовай, але заклікаю
тых сьвятароў, якія на ёй добра гавораць, часьцей выступаць з казаньнямі па-беларуску”,
— заявіў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Ён
нагадаў, што ў Петрапаўлаўскім саборы ў Менску некаторыя набажэнствы праходзяць на
роднай мове беларусаў.
Архімандрыт Аляксій (Шынкевіч) дадаў, што да цяперашняга
часу на беларускую мову ўжо перакладзены тэксты шмат якіх службаў, выдадзены тэксты
ранішніх і вечаровых малітваў для праваслаўных на беларускай мове, па жаданьні ў менскім
Свята-Духавым катэдральным саборы вянчаньне можа праходзіць на беларускай мове