2009-09-16 13:08:59

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 16-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла VI. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
Сімэон, Новы Багаслоў, з якога гісторыяю і навучаньнем Сьвяцейшы Айцец пазнаёміў вернікаў у часе сёньняшяе катахэзы нарадзіўся ў 949-м годзе ў Папрагоніі ў Азіі Меншай
RealAudioMP3
У маладосьці перанёсся ў Канстантынопаль, каб узьняць вучобу і служэньне на двары Імпэратара. Не прыцягвала яго аднак палітычная карыера. Уступіў да Закону Айцоў Студытаў ў Канстантынопалі а затым перанёсся да невялікага канвэнту ў Сан Мамас а потым да Санта Марына. Памёр 12-га сакавіка 1022-га году,- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе. Манашае жыцьцё спалучаў з вывучэньнем тэалогіі. Цікавіўся перад усім таямніцаю прысутнасьці Сьвятога Духа ў ахрышчаных. Навучаў, што хрысьціянскае жыцьцё ёсьць ўнутраным, асабістым абьяўленьнем з Богам а пазнаньне Бога не паходзіць з чытаньня кнігаў але з духоўнага дасьведчаньня, якое зьяўляецца ласкаю.
Хрысьціянін атрымлівае яе,- сказаў на заканчэньне сёньняшняе сустрэчы з вернікамі Папа Бэнэдыкт 16,- калі намагаецца пра ачышчэньне сэрца цераз малітву і пакуту.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.