2009-09-15 14:46:37

У выдавецтве беларускага Экзархату падрыхтавана да прыезду Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь ягоная кніга. Яна называецца "Быць верным Богу"


Гэта зборнік інтэрв'ю і выступленняў, якія патрыярх даў СМІ Расіі, Украіны і Ватыкана ды апублікаваў праз прэсавую службу Маскоўскай Патрыярхіі. Да таго ж у 600-старонкавым зборніку беларускага паходжання знаходзяцца фрагменты кнігі "Выклікі сучаснай цывілізацыі. Як адказвае на іх праваслаўная Царква?". У ёй галава РПЦ кранае найбольш палаючыя тэмы сучаснасці, выкладзеныя проста і дакладна. Тыраж зборніка невялікі - 10 тысяч кніг.







All the contents on this site are copyrighted ©.