2009-09-15 14:45:47

Масква- Ватыкан: арцыбіскуп Пэццы аб блізкім "цудзе адзінства"


“Католікі і праваслаўныя яшчэ ніколі не былі так блізка еднасьці як цяпер”,- такое перакананьне выказаў арцыбіскуп Паўло Пэццы. Мітрапаліт каталіцкай архідыяцэзыі Маці Божай ў Маскве сьцвердзіў для італьянскае газэты “Corriere della Sera”, што “духоўнае адзінства можа наступіць хутка, нават на працягу некалькіх месяцаў”. Заканчэньне амаль тысячагадовай схізмы назваў ён магчымым “цудам”, таму што як падкрэсьліў, цяпер няма ўжо фармальных перашкод, усё залежыць аж сапраўднага жаданьня адзінства”. Арцыбіскуп Пэццы запэўніў, што “з боку Каталіцкага Касьцёла гэтае жаданьне вельмі жывое”. Спрэчным пытаньнем астаецца прымат Рымскага Папы. “Гэтым займецца ў часе наступнае сустрэчы каталіцка-праваслаўная камісія”.- паінфармаваў арцыбіскуп Пэццы. На ягоную думку асягненьне згоднасьбці таксама і ў гэтым пытаньні “не здаецца немагчымым”.








All the contents on this site are copyrighted ©.