2009-09-12 10:27:00

У Менска-Магілёўскай архідыяцэзыі зьбіраліся ахвяраваньні на ўтрыманьне Духоўнае Сэмінарыі ў Пінску


6 верасня 2009 г., у нядзелю, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі збіраліся ахвяраванні на ўтрыманне Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Варта адзначыць, што гэтая навучальная ўстанова існуе выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў.


У гэтым годзе ў пінскую духоўную семінарыю залічаны 9 новых навучэнцаў. 27 жніўня ў семінарыі адбыліся ўступныя экзамены, па выніках якіх 4 новыя студэнты з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 1 студэнт з Пінскай і 1 з Віцебскай дыяцэзій залічаны ў навучальную ўстанову, якая рыхтуе будучых святароў. Тры з прынятых навучэнцаў распачалі сваю фармацыю ў ордэне кармэлітаў босых.


Урачыстае распачацце навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі згодна з традыцыяй адбудзецца 1 кастрычніка. Праграма навучання ў семінарыі разлічана на шэсць гадоў. Адметна тое, што гэтую навучальную ўстанову адкрыў у будынку былога францішканскага кляштара ў 1925 г. біскуп Зыгмунт Лазінскі, аднак праз 14 гадоў яна была зачынена. У 1939 г. семінарыю скончыў кардынал Казімір Свёнтэк, які ў 2001 г. і аднавіў яе дзейнасць.










All the contents on this site are copyrighted ©.