2009-09-12 11:35:11

Ватыкан: Святы Пасад сёлета зноў прыме ўдзел у Еўрапейскіх Днях культурнай спадчыны.


На нядзелю 27 верасня прыпадае пачатак свята культуры "Еўрапейская спадчына - дзеля міжнароднага дыялогу". У гэтай ініцыятыве, вылучанай Радай Еўрасаюза, удзельнічае 40 краін. Для таго, каб унесці добры плён, Папская рада па справах культуры і Папская камісія святой археялёгіі распрацавалі спецыяльную праграму. Так, у першы дзень акцыі ( прыгадаем, 27, нядзеля) - для шырокай публікі намечаны бясплатныя ўваходы: у Музеі Ватыкана напрацягу падоўжанага дня і ўва ўсе катакомбы, яктаксама на Канфярэнцыі, якія будуць праходзіць у некаторых славутых палацах Рыму, што належаць Святому Пасаду. У наземнай частцы музея-катакомбаў святога Каліста на вуліцы Апья Анціка адчынецца выстава "Традыцыі і сведчанні, захаваныя пасмяротнымі манументамі ў познеантычным Рыме: хрысціянскія, юдэйскія і паганскія могілкі. Падабенства і розніцы". Гэтая параўнальная выстава будзе трываць да канца кастрычніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.