2009-09-11 14:10:35

Этычныя аспекты сусветнага крызісу — тэма міжнароднай канферэнцыі ў Кракаве


11 верасня 2009 г. у Кракаве (Польшча) распачнецца двухдзённая канферэнцыя «Хрысціянская адказнасць перад абліччам крызісу», якая будзе праходзіць два дні. Гэтая сустрэча ўваходзіць у цыкл міжнародных канферэнцый на тэму «Роля Каталіцкага Касцёла ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі». У пасяджэнні прымуць удзел палітыкі, публіцысты і духоўныя асобы з розных краін свету.
Эканамічныя, палітычныя і камунікацыйныя вынікі сусветнага крызісу стануць прадметам абмеркавання ўдзельнікаў канферэнцыі. Як адзначаюць арганізатары сустрэчы, сёння многія людзі перакананы ў тым, што галоўную ўвагу ва ўмовах крызісу трэба скіроўваць на пытанні палітыкі, гаспадаркі і сродкаў масавай камунікацыі. Удзельнікі канферэнцыі, разглядаючы сутнасць і асноўныя прычыны крызісу, звернуцца ў першую чаргу да этычнага аспекту гэтай праблемы.
На думку арганізатараў канферэнцыі, сусветны крызіс з’яўляецца вынікам не выпадковых чалавечых памылак, але свядомай дзейнасці, накіраванай на несумленнае абагачэнне адных за кошт іншых. Калі чалавецтва хоча пазбегнуць падобных крызісаў у будучыні, яно не павінна абвінавачваць ва ўсім кіраўнікоў эканомікі — трэба проста заняцца выхаваннем сумленнага грамадства. Кіраваць гаспадаркай павінны сумленныя людзі, зацікаўленыя ў агульным дабрабыце, — лічаць арганізатары сустрэчы.
09.2009 17:14 Catholic.By









All the contents on this site are copyrighted ©.