2009-09-10 12:46:52

Масква: арцыбіскуп Гілярыён неўзабаве адведае Ватыкан


У найбліжэйшым часе з рабочым візытам у Ватыкан прыбудзе старшыня Аддзяленьня Зьнешніх Адносінаў Маскоўскага Патрыярхату арцыбіскуп Гілярыён Альфееў. Гэта будзе ўжо чарговая сустрэча гэтага духоўнага з Наступнікам Сьвятога Пятра: бо ж меў ужо ён размовы з Папам Янам Паўла ІІ і цяперашнім Папам Бэнэдыктам 16.
“Мэтаю візыту ёсьць абмеркаваньне праблемаў, якія спалучаныя з дыялогам паміж абедзьвума Цэрквамі,- сказаў арцыбіскуп Гілярыён. У цяперашні момант паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рыма-каталіцкім Касьцёлам існуюць добрыя адносіны, пры чым іхняе палепшаньне наступіла ў апошніх гадах пры Папе Бэнэдыкту 16-м,- сьцвердзіў далей расійскі праваслаўны герарх. “Мы вядзем адкрыты, непасрэдны дыялог, які накіраваны на прадстаўленьне хрысьціянскіх поглядаў у сучасным сьвеце. Мы выпрацоўваем таксама супольныя адказы на праблемы, што зьяўляюцца ў сёньняшняй рэчаіснасьці”,- дадаў арцыбіскуп Гілярыён.








All the contents on this site are copyrighted ©.