2009-09-10 12:47:52

Кракаў. Тут адбываецца шмат міжнародных вераснёўскіх ініцыятыў. Арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш упэўнівае удзельнікаў:" Працэс беатыфікацыі Яна Паўла 2-га ідзе як мае быць, спакойна"


Завершылiся канфярэнцыя "Сіла малітвы ў гісторыі" i Міжрэлігійная малітоўная сустрэча "Дух Асізі ў Кракаве" . Яны прыклікалi ўдзельнікаў з розных народаў і рэлігій, і ўсе разам маліліся аб міры на зямлі. Былы асабісты сакратар польскага Папы заявіў: "Мы молімся таксама аб беатыфікацыі Карала Вайтылы, але падрыхтоўку вядуць кампетэнтныя дзеячы, а канчатковае рашэнне належыць Папу", - сказаў кардынал Дзівіш. Па ягоных словах, на беатыфікацыю чакаюць усе , прычым, не толькі хрысціяне, але й прадстаўнікі іншых рэлігій, асабліва юдэі - "...бо Папа пераадолеў усе бар'еры, цяпер ён належыць усяму чалавецтву."







All the contents on this site are copyrighted ©.