2009-09-10 12:47:09

Ватыканскі кардынал наведае Беларусь ў лістападзе


Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер у лістападзе 2009 г. ужо ў другі раз наведае Беларусь. Па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ватыканскі іерарх прыме ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай хрысціянска-юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада гг. у Мінску на базе Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Рау.


Плануецца, што ў межах свайго прабывання ў Беларусі кардынал Каспер узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле.


Упершыню кардынал Каспер прабываў з візітам у Беларусі 14–18 снежня 2002 г. па запрашэнні кардынала Казiмiра Свёнтка i Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. «Сустрэча з мясцовай Царквой, — так ватыканскі іерарх акрэсліў мэту свайго першага візіту ў нашу краіну. — Каб весцi дыялог, неабходна пазнаёмiцца з сiтуацыяй на месцы. Другiм пунктам майго вiзiту з’яўляецца сустрэча з праваслаўным Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм уладыкай Фiларэтам: у сведчаннi хрысцiян значную ролю адыгрываюць асабiстыя кантакты».










All the contents on this site are copyrighted ©.