У Ватыкане абвешчаны даты найбліжэйшых бэатыфікацый
Найбліжэйшыя бэатыфікацыйныя Імшы адбудуцца ў пяці розных краінах, у гэтым таксама
і ў Ізраілю. І так у нядзелю 4-га кастрычніка ў катэдры ў Рэгэнсбургу, ў Нямеччыне,
стане бласлаўлёным баніфрат, брат Эўстакхіюс Кунлер, які жыў у гадах 1867-1946. У
нялёгкіх часах гітлераўскага рэжыму ён разьвіваў законныя бальніцы, шмат разоў быў
на допытах у гэстапа, якое ставіла законнікам фальшывыя закіды. У нядзелю 18-га
кастрычніка ў горадзе Толедо, Гішпанія, мае быць бэатыфікаваны кардынал Чырыяко Марыя
Санха і Гэрос, які жыў у гадах 1833-1909. Гэты Прымас Гішпаніі быў таксама заснавальнікам
Зграмаджаньня Законніц Міласэрнасьці, якое і сёньня мае ягонае імя. 25-га кастрычніка
на плошчы перад катэдральным Саборам гораду Мілана, Італія, адбудзецца бэатыфікацыя
ксяндза Карлё Гноккі, які жыў у гадах 1902-1956. Гэты сьвятар у часе Другой Сусьветнай
Вайны арганізаваў гуманітарную дапамогу ейным ахвярам. З думкаю пра іх заснаваў фонд,
які і сёньня апякуецца няпоўнаспраўнымі. 31-га кастрычніка ў катэдры ў Астрыгомю,
Венгрыя, будзе паднесены да хвалы алтароў тамашні біскуп Зольтан Лаёс Мешлены, які
нарадзіўся ў 1892-м годзе а памёр або ў 1951-м або ў 1953-м годзе. На пачатку 50-х
гадоў панёс ён мучаніцкую сьмерць, быў вязьнем венгерскіх камуністаў. За тое 22-га
лістапада ў Базыліцы Дабравешчаньня ў Назарэце адбудзецца бэатыфікацыя палестынскае
законніцы Марыі Альфонсіны Даніль Гаттас, якая жыла ў гадах 1843-1927. Была саўзаснавальніцаю
мясцовага Зграмаджаньня Законніц Дамініканак Найсьвяцейшага Ружанца. Народжана ў
Ерусаліме, памерла 80-т гадоў таму ў непадалёкім горадзе Аін Карэм.