Біскуп Антоні Дзям"янка прымае ўдзел у Міжнароднай навукова-кананічнай канфэрэнцыі
ў Чэнстахове
8 верасня 2009 г. у Чэнстахове (Польшча) распачалася Міжнародная навукова-кананічная
канферэнцыя. У пасяджэнні прымае ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Антоні Дзям’янка. Прырода і прызначэнне культу і святых сакрамэнтаў — асноўная
тэматыка канферэнцыі. У ходзе сустрэчы будзе звяртацца ўвага на Божую ласку, якую
вернікі атрымліваюць падчас прыняцця святых сакрамэнтаў, на важнасць вызнавання чалавекам
сваёй веры. Удзельнікі канферэнцыі закрануць пытанні ўлады Касцёла. Адной з галоўных
стане і тэма жыцця, асветленага мараллю Евангелля. Будуць разглядацца таксама праблемы
змешаных сужэнстваў паміж асобамі каталіцкага веравызнання і людзьмі неахрышчанымі. У
канферэнцыі ўдзельнічаюць і прадстаўнікі іншых краін, сярод якіх Польшча, Францыя,
Чэхія, Славакія.