2009-09-07 14:11:29

У Фінляндыі высьвячаны першы цягам амаль 500 гадоў каталіцкі біскуп


У Фінляндыі высьвенчаны першы цягам амаль 500 гадоў каталіцкі біскуп. Ім стаў 62-гадовы Тээму Сапа. Цырымонію высьвянчэньня ўзначаліў кардынал Карл Леман.
Урачыстасьць адбылася ў пратэстанцкім саборы ў горадзе Турку. Падчас выступу біскуп Тээму Сапа зьвярнуў увагу на прагрэс у дыялёзе паміж хрысьціянскімі веравызнаньнямі. Паводле яго, яшчэ 10 гадоў таму было немагчымым, каб урачыстасьць высьвянчэньня каталіцкага біскупа адбылася ў пратэснтанцкім храме.
Тээму Сапа зьяўляецца першым фінскім каталіцкім біскупам з часоў рэфармацыі. Апошнім біскупам фінам быў Арвід Курк, які памёр у 1522 годзе.
Каталіцкі касьцёл у пратэстанцкай Фінляндыі налічвае каля 10 тыс. вернікаў, палова – гэта іншаземцы. Сярод іх каля 2 тыс. – гэта палякі.








All the contents on this site are copyrighted ©.