2009-09-05 11:40:05

Філіпіны: Пятая Азіяцкая сустрэча моладзі


Філіпіны рыхтуюцца да V Азіяцкай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца 23–25 лістапада 2009 г. пад дэвізам «Маладыя людзі Азіі, прыйдзіце, дзяліцеся Божым словам і жыццём у Эўхарыстыі». Арганізатары мяркуюць, што ў сустрэчы прымуць удзел каля 2,5 тысяч маладых людзей з 22 краінаў кантынента.
Упершыню Азіяцкі дзень моладзі адбыўся ў 1999 г. Арганізатары сёлетняй сустрэчы сцвярджаюць, што праз Божае слова і Эўхарыстыю яна можа аднавіць у веры і любові моладзь Азіі, каб тая абвяшчала Добрую Навіну ва ўсіх культурах і супольнасцях, несла ў свет перамены, жывучы Евангеллем у сваім азіяцкім асяроддзі.


У праграму сустрэчы ўвойдуць пленарныя пасяджэнні на тэму Божага слова і Эўхарыстыі, разважанні, тэматычныя і малітоўныя сустрэчы.
Пасля дня моладзі з 27 па 30 лістапада гг. адбудзецца сустрэча душпастыраў моладзі Азіі, у якой прымуць удзел члены камісій па справах моладзі епіскапатаў з усяго кантыненту.

Паводле Cftholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.